Метабалічны дысбаланс выклікае запаленчы імунны адказ у арганізме

Дысбаланс у абмене рэчываў можа выклікаць запаленчыя працэсы ў арганізме і актывізаваць імунную сістэму, нават у нованароджаных і дзяцей ва ўзросце да аднаго года, выявілі нямецкія навукоўцы.

Па словах спецыялістаў, часам змены ў метабалічным балансе могуць быць трыгерам для запаленчага імуннага адказу.

Даследчыкі вывучылі ўзоры крыві нованароджаных (пупавінную кроў) і дзяцей ва ўзросце да 1 года для пошуку магчымай сувязі паміж метабалітамі і імуннымі параметрамі. Навукоўцы выявілі, што павышаныя канцэнтрацыі спецыфічных цукроў – вядомых як гексозы – у крыві суправаджаюцца падвышанымі канцэнтрацыямі запаленчых імунных параметраў. З іншага боку, высокая канцэнтрацыя іншых метабалітаў, такіх як бялковыя кампаненты (амінакіслоты) або прадукты дэградацыі пэўных тлушчаў, інгібіруе развіццё запаленчых параметраў.

Такім чынам, павелічэння канцэнтрацыі цукру ў крыві фактычна можа прывесці да развіцця запаленчага імуннага адказу, нават у нованароджаных, адзначаюць даследчыкі. У сваю чаргу, гэта наўпрост звязана з развіццём захворванняў дыхальных шляхоў у раннім дзяцінстве.