Чарнасліў дапаможа палепшыць здароўе костак

Рэгулярнае ўжыванне чарнасліву ў колькасці 5-6 штук у дзень можа палепшыць здароўе касцей, кажуць навукоўцы з Дзяржаўнага універсітэта Сан-Дыега.

У ходзе даследавання спецыялісты давалі жанчынам пасля менапаўзы, якія былі схільныя да паслаблення костак у выніку зніжэння узроўняў эстрагену, 50 г чарнасліву – што эквівалентна 5-6 штукам – або плацебо на працягу шасці месяцаў. Атрыманыя вынікі паказалі, што жанчыны, якія ўжывалі чарнасліў, мелі больш моцныя і больш шчыльныя косткі. Магчымае тлумачэнне заключаецца ў тым, што чарнасліў змяшчае хімічныя рэчывы, якія блакуюць реабсорбцыю костак – працэс, з-за якога косткі становяцца схільнымі да пераломаў па меры старэння. Падобны эфект таксама можна атрымаць, ужываючы свежыя слівы, кажуць эксперты.